АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 30 (1480-1546 гг.)
Метрыка № 30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг ХV–ХVIII стст., што сфарміраваўся галоўным чынам у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга аднесена да разраду кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя даныя па гісторыі шляхецкага землеўладання, а таксама могуць быць выкарастаны пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўстве, дыпламатыцы, кадзікалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўстве і інш.
Кніга Метрыкі № 30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антрапаніміцы і тапаніміцы (усяго 786 імянных рэалій і 841 геаграфічных). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнаўчага аналіза некаторых аспектаў сацыяльнага-эканамічнага развіцця розных рэгіёнаў ВКЛ.
Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.
Падрыхт. В.?С.?Мянжынскі. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 386 с.
ISBN 978-985-08-0946-9