АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Выпуск 13 Новинка
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням ролі фальклорнага руху ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, вуснай гісторыі Другой сусветнай вайны, вынаходніцтва традыцый, даследуюцца розныя аспекты міфалогіі, народнай Бібліі, асобны акцэнт зроблены на праблемах жанравага размежавання беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, песень, легенд і былічак.
Падрыхтавана ў межах выканання тэмы «Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі», № 20210782 ад 16.04.2021 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады, навуковы кіраўнік А. І. Лакотка.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.