НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Трафімчык, А. В.

Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» мае некалькі прачытанняў. Самае распаўсюджанае – «энцыклапедыя сялянскага жыцця». У прапанаваным даследаванні аўтар аргументавана даводзіць, што нават гэта традыцыйнае прачытанне яшчэ дарэшты нявычарпана і адкрывае па-новаму, часам нечакана як асобныя старонкі шэдэўра, так і твор у цэлым. Прычым робіцца тое іншым разам праз дыскусіі з папярэднімі даследчыкамі «Новай зямлі» і нават з самім яе аўтарам. Праз раней не апрабаваныя літаратуразнаўчыя падыходы да паэмы яна паўстае новымі гранямі ідэйнасці і высокамастацкасці.
Напісаная жывою моваю, з элементамі інтрыгі, кніга здольная зацікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола чытачоў, улюбёных у мастацтва слова і беларускую літаратуру ў прыватнасці.

Трафімчык, А. В.
Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» / А. В. Трафімчык; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 124 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3077-7.
Галерея (1)