НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. Алексяевіч, Г. В.

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена звыш 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.
Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.

Алексяевіч, Г. В.
Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г. В. Алексяевіч; навук. рэд. М. П. Антропаў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 281 с.
ISBN 978-985-08-3041-8.
Галерея (1)