




АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00



Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі. Валодзіна, Т. В.
У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам. Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі – жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі.
Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце.
Валодзіна, Т. В.
Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 344 с.
ISBN 978-985-08-3025-8.
Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце.
Валодзіна, Т. В.
Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 344 с.
ISBN 978-985-08-3025-8.

