НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551–1558): кніга запісаў № 35 (копія М54 канца XVI ст.)

Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 з’яўляецца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, якая ўтрымлівае комплекс дакументаў па гісторыі асноўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага – Беларусі, Літвы, Украіны, Падляшша. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, якія асвятляюць сацыяльныя, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя працэсы, заканадаўчую дзейнасць вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі ў 1551–1558 гг. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць канцылярыі ВКЛ, дазваляюць прасачыць развіццё шляхецкага землеўладання, дапоўніць даныя па генеалогіі беларускіх шляхецкіх родаў і маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі беларускіх гарадоў і сёлаў.
Кніга Метрыкі ВКЛ № 35 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль шырокаму колу даследчыкаў, і будзе карыснай для гісторыкаў, прававедаў, архівістаў, дакументазнаўцаў, мовазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551–1558): кніга запісаў № 35 (копія М54 канца XVI ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. А. Мяцельскі. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 538 с.
ISBN 978-985-08-2623-7.
Галерея (1)