АДРЕС И КОНТАКТЫ
- Ул. Ф. Скорины, 40, 220084, г. Минск, Беларусь
- +375 17 368 74 02 (приемная) +375 17 396 83 27, 370 64 17 (отдел реализации и маркетинга)
- +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
- Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
- Пн. - Чт.: 8:30-17:15
- Пт.: 8:30-16:00

Грамадская культура Рэчыцкага Палесся. Пяткевіч, Ч.
Кніга выдатнага беларускага этнографа і фалькларыста Часлава Пяткевіча з’яўляецца трэцяй часткай яго манаграфічнага даследавання пра адметны рэгіён Беларусі. Дзве папярэднія кнігі, прысвечаныя матэрыяльнай і духоўнай культуры, пабачылі свет у беларускім перакладзе ў 2004 г. у серыі «Беларускі кнігазбор». Доўгі час лічылася, што тэкст дадзенай манаграфіі загінуў у час Другой сусветнай вайны. Аднак некалькі гадоў назад карэктура падрыхтаванай да друку кнігі была выпадкова знойдзена ў архіве Этнаграфічнага музея ў Торуні. Завяршальны том манументальнай працы распавядае пра хатні і гаспадарчы лад палешукоў, пра сямейныя і каляндарныя абрады, гульні і забавы, прававыя і таварыскія звычаі, этыку і інш. У кнізе прадстаўлены таксама не вядомыя беларускаму чытачу артыкулы Часлава Пяткевіча.
Разлічана на краязнаўцаў, арганізатараў народных свят, мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, каго цікавіць спадчына роднага краю.
Пяткевіч, Ч.
Грамадская культура Рэчыцкага Палесся / Часлаў Пяткевіч ; пер. з пол. Уладзіміра Васілевіча і Ліі Салавей ; прадм. Ганны Энгелькінг. Мінск : Беларуская навука, 2015. 319 с.
ISBN 978-985-08-1919-2.