НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220084, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 368 74 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 320 33 74 (Производственный отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  • Пн. - Чт.: 8:30-17:15
  • Пт.: 8:30-16:00

Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча. Грыневіч, Я. І.

Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А. Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
Упершыню кніга выйшла ў свет у 2023 г., у 2024 г. была перавыдадзена, 3-е выданне дапоўнена звесткамі пра салавецкую ссылку А. Грыневіча і рукапісам яго падручніка па музыцы.
Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

Грыневіч, Я. І.
Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча / Яніна Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – 3-е выд., дап. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 392 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3439-3.
Галерея (1)