НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Старажытнае паселішча на Ясельдзе

Манаграфія прысвечана гістарычнай інтэрпрэтацыі археалагічных матэрыялаў, атрыманых падчас шматгадовых раскопак паселішча ў в. Гарадзішча Пінскага раёна. Ахарактарызаваны этапы яго засялення ад эпохі фінальнага палеаліту да Новага часу. Паказана, что найбольшага росквіту паселішча дасягае ў ІХ – пачатку ХІ ст., калі яно становіццаа значным гандлёвым і рамесніцкім цэнтрам на Палессі. Істотную ролю ў сацыяльным і эканамічным жыцці жыхароў паселішча адыграла яго месцазнаходжанне на адным з ключавых адрэзкаў воднага гандлёвага шляху з Прыбалтыкі ў Візантыю і арабскі Усход. Публікуемыя матэрыялы істотна напаўняюць крыніцазнаўчую базу для вывучэння старажытнай гісторыі Беларусі.
Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.

Іоў, А. В. Старажытнае паселішча на Ясельдзе / А. В. Іоў, В. С. Вяргей. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 175 с. : іл.
ISBN 978-985-08-1407-4.