НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Раскіданае гняздо крывіцкай славы: Не­звы­чай­ная вандроўка па Крэўскіх мурах

Кніга Анатоля Бутэвіча — займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо ма­гут­ных, прыгожых і архітэктурна выраз­ных замкаў і палацаў на бе­ла­рус­кай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадавалі час і людзі. Ды нават ру­і­ны сведчаць пра бу­даў­нічыя здольнасці іх стваральнікаў, пра ваенную здат­насць іх аба­рон­цаў, пра густы іх гаспадароў. Вядома, у кнізе падаецца толь­кі тое, што мае дачыненне да Крэўскага зам­ка і яго славутых насельнікаў. А з гісторыяй Крэўскага замка звязаны лё­сы вя­лі­кіх князёў літоўскіх Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, Кейстута, ін­шых гістарычных асоб.
У другой частцы кнігі падаецца хроніка Ягайлавага часу — багаты і ці­ка­вы дакументальны матэрыял пра Вялікае княства Літоўскае часу Ягай­лы.

Анатоль Бу­тэ­віч. — Мінск : Беларус. навука, 2008. — 127 с., [16 с.] іл.
ISBN 978-985-08-0994-0.
Галерея (1)