НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Прусы і яцвягі ранняга сярэднявечча: этнакультурныя трансфармацыі ў Верхнім Панямонні

У манаграфіі ахарактарызавана гісторыя вывучэння раннесярэднявечных (VIII–XI стст.) прусаў і яцвягаў, вылучаны праблемы іх этнаніміі, паходжання, арэалаў распаўсюджання. Аргументавана канцэптуальнае палажэнне аб познім складанні яцвягаў (у разглядаемы перыяд) на аснове прускай культуры. Прыведзены звесткі аб адносінах (арэальных, этнічных, эканамічных, сацыяльных, палітычных) старажытных прусаў і яцвягаў да Верхняга Панямоння (на тэрыторыі Беларусі). Зроблена выснова аб пераважна канструктыўным узаемадзеянні прусаў/яцвягаў са славянскім насельніцтвам у рэгіёне. Вылучаны эканамічны і арганізацыйны падмурак гэтага ўзаемадзеяння – фарміраванне і сумеснае абслугоўванне Нёманскага гандлёвага шляху, якое ацэньваецца ў кантэксце міжцывілізацыйных адносін (Балтыя – Русь). На аснове атрыманых вынікаў сфармуляваны светапоглядныя палажэнні і прапанавана базавая ацэнка мясцовых палітычных падзей разглядаемага перыяду, пад уплывам якіх у рэгіёне адбывалася складанне ранніх форм дзяржаўнасці.
Адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй эпохі сярэднявечча.

Віцязь, С. П.
Прусы і яцвягі ранняга сярэднявечча: этнакультурныя трансфармацыі ў Верхнім Панямонні / С. П. Віцязь, навук. рэд. С. Я. Расадзін. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 411 с.
ISBN 978-985-08-1503-3
Галерея (1)