НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян

У кнізе «Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян» упершыню ў параўнальным аспекце даследуецца любоўная і сямейная лірыка беларускага, украінскага і рускага народаў. Праследжваюцца вельмі сходныя і нават ідэнтычныя тыпалагічныя, семантычныя і семіятычныя характарыстыкі паэтычных твораў. Асабліва выразна выступае блізкасць вуснамоўных песенных культур беларусаў і ўкраінцаў, як па сюжэтах, так і па мастацка-вобразных паэтычных прыёмах і сродках. Тым не менш у фальклорных песенных традыцыях беларусаў, украінцаў і рускіх выразна вылучаюцца асаблівасці нацыянальнай ментальнасці і унікальная самабытнасць вуснамоўнай культуры кожнага асобнага народа-творцы.
Прызначаецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ, коледжаў, ліцэяў, настаўнікам сярэдніх школ, культуролагам, а таксама шырокаму колу чытачоў.

А. І. Гурскі. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 316 с.
ISBN 978-985-08-1009-0
Галерея (1)