НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі

Выкладзены канцэпцыя, тэхналогія і методыка маніторынгу прыроднай травяністай расліннасці. Ключавым прыёмам арганізацыі і вядзення маніторынгу з’яўляецца метад эколага-фітацэнатычных профіляў, або трансектаў. Прапанаваны камплект дакументацыі па выніках маніторынгу, а таксама формы перадачы базавых звестак заказчыкам. Дадзена характарыстыка сеткі пунктаў назіранняў за лугавой і лугава-балотнай расліннасцю, якая складаецца з 112 ключавых участкаў і 557 пастаянных пробных пляцовак, улучаных у Нацыянальную сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
Прапануецца работнікам сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, навукоўцам-геабатанікам і эколагам, аграномам, спецыялістам прыродаахоўнай сферы і землекарыстальнікам. Матэрыялы могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе ВНУ біялагічнага, сельскагаспадарчага і геаграфічнага профіляў, а таксама пры выкладанні экалагічных дысцыплін у іншых установах адукацыі.
Табл. 15. Іл. 237. Бібліягр.: 108.

Сцепановіч, І. М. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 289 с.
ISBN 978-985-08-1531-6.
Галерея (1)