НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Марцінкевіч герба Лебедзь : дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Зборнік змяшчае найбольш значныя і важныя дакументы і матэрыялы пра жыццё, працоўную дзейнасць і шматгранную творчасць выдатнага беларускага пісьменніка мінулага В. Дуніна-Марцінкевіча. У кнігу ўключаны матэрыялы яго радаводнай справы, тайнага паліцэйскага нагляду, розныя канцылярскія дакументы, што датычаць яго службовай дзейнасці, узаемаадносін з уладамі, гісторыі маёнтка Люцынка і інш., а таксама каштоўныя артыкулы У. Сыракомлі пра творчасць пісьменніка. Тэксты дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны па першакрыніцах, суправаджаюцца грунтоўным навуковым каментарам, дапоўнены хронікай жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і разгорнутым імянным паказальнікам. Разам з нядаўна выдадзеным двухтомным зборам твораў пісьменніка гэты змястоўны, падрыхтаваны на высокім навуковым узроўні зборнік будзе спрыяць больш глыбокаму вывучэнню творчай спадчыны, складанага жыццёвага лёсу, эпохі пачынальніка новай беларускай літаратуры.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры ХІХ ст.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, пераклад і каментарыi Генадзя Кісялёва. – Мінск : Беларус. навука, 2010. – 469 с. : іл.
ISBN 978-985-08-1193-6.
Галерея (1)