НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека

Абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі (Я. Колас, Я. Купала, М. Гарэцкі, М. Багдановіч, І. Мележ, А. Пушкін і інш.), выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складвання яркіх чалавечых характараў і сацыяльных тыпаў эпохі на каардынатах быта і быцця, у граніцах «малога» і «вялікага» гістарычнага часу. Раскрываюцца галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць. Вылучаецца і грунтоўна асэнсоўваецца праблема пісьменніцкага пошуку дэтэрмінацый, што садзейнічалі ці перашкаджалі фарміраванню чалавека-асобы, чалавека-грамадзяніна. Акцэнтуецца ўвага на вылучэнні наспелых задач мастацкасці і вузлавых законаў навізны і наватарства ў літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў.

Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 244 с.
ISBN 978-985-08-1266-7.
Галерея (1)