НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова XVIII стагоддзя

Дадзеная праца — вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны.
«Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў» — гістарычна-тэарэтычны сінтэз лепшых набыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Першы том прысвечаны разгляду літаратуры даўняга перыяду. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.

Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. — 3-е выд., выпр. – Мінск: Беларус. навука, 2010. — 910 с.
ISBN 978-985-08-1166-0.
Галерея (1)