НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Выпуск 2

Зборнік з’яўляецца чарговым выпускам выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні», пачатак якога як перыядычнага выдання быў пакладзены ў 2010 г., але само існаванне дыялекталагічнага зборніка пачынаецца з 1975 г., калі з’явілася першая кніга з дыялекталагічнай серыі – «З народнага слоўніка» (Мінск, 1975). Як і ў папярэдніх выпусках, зборнік змяшчае падборкі дыялектных слоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны артыкул аформлены ў выглядзе невялікага слоўнічка, да кожнага слова падаецца багаты ілюстрацыйны матэрыял. У раздзеле «Навуковыя даследаванні» змешчаны артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Традыцыйным у выданні стаў раздзел «Тэксты». Завяршаюць кнігу паказальнік слоў да першага выпуску выдання, а таксама розныя даведачныя матэрыялы па афармленні артыкулаў.
Разлічана на моваведаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца родным словам.

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 2. /Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа
і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 264 с.
Галерея (1)