НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце

Прадстаўленая кніга – першае ў мастацтвазнаўстве фундаментальнае даследаванне пазіцыяніравання і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архітэктуры Беларусі ў кантэксце сацыякультурнай глабалізацыі. Сучасная архітэктура інтэрпрэтуецца на аснове тэарэтычнай канструкцыі з вылучэннем і раскрыццём спецыфікі яе атрыбутыўных складнікаў (прасторы, формы, канструкцыі, кампазіцыі і ансамбля), а такама скрозь прызму прасторава-часавага кантынуума. Прапанаваная аўтарам мастацка-вобразная канцэпцыя дазваляе раскрыць сутнасць і спецыфіку катэгорыі «мастацкі вобраз архітэктуры» ў адзінстве трох сэнсавых іпастасей – фенаменалагічнай, працэсуальнай (эвалюцыйнай) і рэпрадуцыраванай экзістэнцый, вылучыць і ахарактарызаваць этапы і акрэсліць тэндэнцыі развіцця сучаснай архітэктуры Беларусі.
Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам, культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкім аспектам развіцця архітэктуры.

Захарына, Ю. Ю.
Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце / Ю. Ю. Захарына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 371 с.: іл.
ISBN 978-985-08-1660-3.
Галерея (1)