НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Ваши Материалы

Выбраныя творы. Дайнека, Л. М.

Выбраныя творы. Дайнека, Л. М. У аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага, аўтара дванаццаці гістарычных раманаў Леаніда Дайнекі (нар. 1940) увайшлі найбольш значныя яго вершы, два новыя раманы, а таксама мініяцюры «Герадоцінкі», ...

Выбраныя творы. Дамашэвіч, У. М.

Выбраныя творы. Дамашэвіч, У. М. У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Дамашэвіча (1928–2014) увайшлі яго лепшыя апавяданні, аповесць пра трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны «Між двух агнёў», раман «Камень з гары», які 20 гадоў быў пад забаронай, і найбольш значнае з пу ...

Выбраныя творы. Доўнар-Запольскі М.

Выбраныя творы. Доўнар-Запольскі М. Хто мы такія, беларусы? Адкуль мы прыйшлі? Якая ў нас гісторыя? Пра гэта — кніга аднаго з самых выдатных нашых дзеячаў Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867–1934). Адкрываецца яна напісаным яшчэ ў ХІХ стагоддзі вялікім нарысам «Белорусы». А каго не зацікавіц ...

Выбраныя творы. Дунін-Марцінкевіч, В.

Выбраныя творы. Дунін-Марцінкевіч, В. Кніга дае поўнае ўяўленне пра творчасць і асобу паэта, драматурга, грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884), сапраўднага патрыёта Беларусі, які адным з першых узяўся ствараць літаратуру на мове свайго, беларускага народа. Соты том кніж ...

Выбраныя творы. Казімір Машынскі /Усходняе Палессе (Сер...

Выбраныя творы. Казімір Машынскі /Усходняе Палессе (Серыя “Беларускі кнігазбор”) Казімір Машынскі (1887–1959) — сусветнавядомы польскі вучоны-этнограф, аўтар фундаментальных даследаванняў «Народная культура славян», «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» і інш. Асабліва цікавіла польскага вучонага самабытная народная куль ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Канстанцін Тышкевіч. Вілія і яе берагі

Выбраныя творы. Канстанцін Тышкевіч. Вілія і яе берагі Кніга знакамітага беларускага вучонага, графа з Лагойска Канстанціна Тышкевіча (1806–1868) «Вілія і яе берагі» — выдатны помнік нашай культуры. Гэта — жывы аповед пра наладжанае на парусным судне падарожжа па рацэ Віліі. Своеасаблівы працяг кнігі — даслед ...

Выбраныя творы. Куляшоў, А.

Выбраныя творы. Куляшоў, А. У книзе сабрана ўсё самае значнае, што выйшла з-пад пяра народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914–1978), ні з кім не параўнанага лірыка і аўтара эпічных паэм. Зацікавіць чытача і шматгадовае ліставанне Аркадзя Куляшова з яго рускім сябрам — выдатны ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Ласкоў, І. А.

Выбраныя творы. Ласкоў, І. А. У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, празаіка, даследчыка этнагенезу беларусаў Івана Ласкова (1941–1994) увайшлі яго лепшыя вершы,паэмы «Трыццаць» і «Кульга», раман пра сібірскія прыгоды двух падлеткаў — беларуса і якута — «Стралецкая быліна», падра ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Лёсік, Я.

Выбраныя творы. Лёсік, Я. Язэп Лёсік (1993–1940) — адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння першай чвэрці мінулага стагоддзя. Яго літаратурная творчасць (вершы, апавяданні) была высока ацэнена крытыкай. Але найбольшы водгалас атрымала яго баявая публіцыс ...

Выбраныя творы. Лупсякоў, М. Р. (Серыя “Беларускі кніга...

Выбраныя творы. Лупсякоў, М. Р. (Серыя “Беларускі кнігазбор”). Аднатомнік выбраных твораў таленавітага празаіка Міколы Лупсякова (1919–1972) складаюць лепшыя яго апавяданні і аповесць «Я помню…». Асобна падаюцца творы з цыкла «Вясковыя паданні». У дадатку змешчана кароткая аўтабіяграфія, а таксама водгукі на яго твор ...

Выбраныя творы. Лынькоў Михась (Серыя “Беларускі кнігаз...

Выбраныя творы. Лынькоў Михась (Серыя “Беларускі кнігазбор”) Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праек ...

Выбраныя творы. Маўр, Я.

Выбраныя творы. Маўр, Я. Хто з нас не ведае Янку Маўра (1883–1971), аўтара надзвычай займальных прыгодніцкіх і фантастычных твораў, якія вельмі палюбіліся юным чытачам? Ды і дарослыя не могуць імі не зачытвацца. У кнігу ўвайшлі найбольш цікавыя яго аповесці, а таксама апавяданні, ...

Выбраныя творы. Мацяш, Н.

Выбраныя творы. Мацяш, Н. У аднатомнік выдатнай беларускай паэтэсы, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова Ніны Мацяш (1943–2008) увайшлі найбольш значныя яе творы: вершы, паэмы, пераклады з розных еўрапейскіх моў, эсэ, успаміны, артыкулы. Таксама ў ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Мікола Арочка

Выбраныя творы. Мікола Арочка У кнігу выбраных твораў доктара філалагічных навук, пісьменніка Міколы Арочкі (1930–2013) увайшлі вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы, напісаныя ім у розныя гады жыцця, а таксама вядомыя раней драматычныя паэмы «Крэва», «Судны дзень Скарыны» і новая паэма ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Мікола Лобан

Выбраныя творы. Мікола Лобан Аднатомнік Міколы Лобана (1911–1984) пачынаецца з рамана «На парозе будучыні». У ім — драматычныя падзеі Першай сусветнай вайны, прыход савецкай улады ў палескую вёску, барацьба сялянства за свае правы. Вельмі зацікавяць чытача жывыя ўспаміны пісьменніка ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Пташнікаў, І. М.

Выбраныя творы. Пташнікаў, І. М. Кнігу Івана Пташнікава (1932–2016), вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, склалі самыя значныя яго творы — аповесці «Тартак» (па ёй быў пастаўлены на беларускім тэлебачанні аднайменны тэлефільм), «Ненапісаная аповесць ...

Категория:Книжные издания

Выбраныя творы. Рыгор Семашкевіч

Выбраныя творы. Рыгор Семашкевіч У аднатомнік выбраных твораў Рыгора Семашкевіча (1945–1982) увайшлі найбольш значныя вершы, аповесці, літаратурныя артыкулы Восемдзесят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Семашкевіч, Р. М. Выбраныя творы / Рыгор Семашкевіч ; уклад. ...

Выбраныя творы. Сачанка, Б. І.

Выбраныя творы. Сачанка, Б. І. У аднатомнік выбраных твораў вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Барыса Сачанкі ўвайшлі самыя значныя яго аповесці і апавяданні, прысвечаныя роднаму Палессю. У раздзеле «Эсэ, публіцыстыка» пісьменнік расказвае пра асобныя моманты літ ...

Выбраныя творы. Стральцоў, М. Л.

Выбраныя творы. Стральцоў, М. Л. Крытык Алесь Адамовіч назваў талент пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы М. Стральцова (1937–1987) «акрыленым высокай культурай думкі і пачуцця». Кнігу выбранага склалі класічная проза («Смаленне вепрука», «Загадка Багдановіча» ...

Выбраныя творы. Таўлай, В. П. (Серыя “Беларускі кнігазб...

Выбраныя творы. Таўлай, В. П. (Серыя “Беларускі кнігазбор”). Адно з самых пачэсных месцаў у беларускай літаратуры займае творчасць паэта-рэвалюцыянера, палымянага змагара за ўз’яднанне Заходняй Беларусі ў адзіную беларускую дзяржаву ў 20–30-х гадах мінулага стагоддзя Валянціна Таўлая (1914–1947). У аднатомнік яго в ...

Категория:Книжные издания