НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 396 83 27, 370 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гісторыя праз лёсы. Т. 10. Марціновіч, А. А.

Дзясяты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» адкрываецца кнігай «Сапегі: другія пасля Радзівілаў». Яна знаёміць з найбольш яркімі прадстаўнікамі гэтага магнацкага роду. У кнізе «Галіны аднаго дрэва» расказваецца пра Ельскіх. Гісторык і этнограф, падарожнік, скульптар, скрыпач і кампазітар – усе яны пакінулі глыбокі след у нацыянальнай гісторыі. Нарбуты – героі трэцяй кнігі «Мужнасць таленту не перашкода». Кнігі адметныя жывасцю падачы матэрыялу, цікавасцю зместу, у якім шмат нечаканых і неверагодных эпізодаў.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту. Кнігу таксама могуць выкарыстоўваць у сваёй рабоце выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі на ўроках і ў пазашкольнай рабоце.

Марціновіч, А. А.
Гісторыя праз лёсы. Т. 10 / А. А. Марціновіч. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 327 с.
ISBN 978-985-08-2720-3.
Галерея (1)