НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы. Лабачэўская, В. А.

Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст. з іканастасаў палескіх цэркваў. На падставе ўпершыню ўведзеных архіўных крыніц і публікацый разглядаецца гісторыя вывучэння, музеефікацыі і рэстаўрацыі ўнікальных саламяных твораў сакральнага прызначэння, мастацкая стылістыка і тэхніка іх пляцення, аналізуюцца народныя вытокі гэтага віду мастацтва. У альбоме паказаны сучасны працяг унікальнай традыцыі – выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і шлюбных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў – іканастасаў, кіётаў ікон, вянчальных карон і мітр для святароў.
Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва і прызначана яго знаўцам і аматарам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам гісторыі мастацтва і беларусазнаўства, настаўнікам сусветнай і беларускай мастацкай культуры.

Лабачэўская, В. А.
Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 263 с.
ISBN 978-985-08-2269-7.
Галерея (1)