НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў - Т. І. Кухаронак.

У кнізе аўтар папулярна распавядае пра радзінныя звычаі і абрады беларускага народа як цэласную сістэму, якая ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і ў традыцыйным грамадстве функцыянавала ў межах: сям’я – род – лакальная вясковая супольнасць. Падрабязна ахарактарызаваны народныя веды, рэгламентацыі адносна паводзін жанчын у перыяд цяжарнасці, родаў, дзейнасць бабы-павітухі, звычаі і абрады святкавання хрэсьбін і гадавання немаўляці. Кніга напісана на аснове дарэвалюцыйных даследаванняў і новых фальклорна-этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў.
Кніга цікавая не толькі для спецыялістаў-гуманітарыяў, але і для ўсіх, хто захоча даведацца, як нашы продкі імкнуліся нарадзіць і выгадаваць здаровых нашчадкаў.

Кухаронак, Т. І.
Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў - Т. І. Кухаронак. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 140 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2185-0.
Галерея (1)