НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 263 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гісторыя праз лёсы. Том 3. Марціновіч, А. А.

Аўтарская серыя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» ўжо знайшла свайго чытача. Першая кніга трэцяга тома «Ратнай славай знаныя» расказвае пра тых, хто гераічна змагаўся з ворагамі, адстойваў свабоду і незалежнасць сваёй зямлі (Давыд Гарадзенскі, які не прайграў ніводнай бітвы; Канстанцін Астрожскі, герой Аршанскай бітвы 1514 года; генерал-фельдмаршал Іосіф Гурка, герой руска-турэцкай вайны 1877–1878 гадоў, удзельніца паўстання 1831 года Эмілія Плятэр і інш.). Героі другой кнігі «Музыка і песня – настрой весні» – выдатныя кампазітары, музыканты, спевакі, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі. У трэцяй кнізе «Пад знакам Скарыны» чытачы сустрэнуцца з Францішкам Скарынам, а таксама з тымі, хто годна працягваў ягоную справу: Іванам Фёдаравым, Сымонам Будным, Васілём Цяпінскім, Спірыдонам Собалем, Ігнатам Гранатам.
Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.

Марціновіч, А. А.
Гісторыя праз лёсы. Том 3 / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 383 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2148-5.
Галерея (1)