НОВЫЕ ИЗДАНИЯ МЕСЯЦА


АДРЕС И КОНТАКТЫ

  • Ул. Ф. Скорины, 40,
    220141, г. Минск, Беларусь
  • +375 17 369 94 02 (приемная)
    +375 17 369 83 27, 268 64 17
    (отдел реализации и маркетинга)
  • +375 17 267 03 74 (производственно- технический отдел)
  • Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура

Другая кніга трэцяга тома выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечана духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца з больш чым дваццаці раздзелаў, у якіх разглядаюцца археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнае рытуальна-магічнае лекаванне, замовы. Артыкулы каляндарна-абрадавага цыкла пачынаюцца тэмай Калядаў, знаёмяць з семантыкай ранневеснавога фальклору, русальнай абраднасцю, абрадам «ваджэння Куста», паэзіяй беларускага Купалля, фенаменалогіяй восеньскіх песень. У раздзелах сямейна-абрадавага цыкла апісваюцца радзінныя звычаі і абрады, беларускае традыцыйнае вяселле, пахавальная абраднасць, родаваарыентаваныя ўяўленні ў традыцыйнай культуры. Асобныя нарысы прысвечаны пазаабрадавай лірыцы, беларускім казкам і загадкам, «народнай Бібліі», беларускім духоўным вершам і народнаму вершаванню, семіётыцы традыцыйнага народнага жылля, а таксама звычаям і абрадам, звязаным са свойскай жывёлай і пчалярствам. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 751 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2054-9.
Галерея (1)