Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова XVIII стагоддзя.

Гісторыя беларускай літаратуры том 1

Дадзеная праца – вынік грунтоўнага вывучэння шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях ад яго зараджэння да пачатку фарміравання нацыянальнай літаратуры. На вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова раскрыты змест, важнейшыя тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага. У працы абгрунтавана і рэалізавана новая канцэпцыя даўняй і новай беларускай літаратуры, істотна ўдакладнена яе перыядызацыя, упершыню ў літаратурны працэс шырока ўключаны важкі пласт лацінамоўнай і польскамоўнай пісьмовай спадчыны.
«Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў» – гістарычна-тэарэтычны сінтэз лепшых набыткаў сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Першы том прысвечаны разгляду літаратуры даўняга перыяду. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам, шырокаму колу чытачоў.

3-е выд., выпр. – Мінск: Беларус. навука, 2010. – 910 с.
ISBN 978-985-08-1166-0.