Кніга ўяўляе сабой першы вопыт абагульнення творчага шляху беларускай драматургіі ад вытокаў да нашых дзён. На вялікім фак-тычным матэрыяле даследуюцца асноўныя заканамернасці яе развіцця, адзначаюцца характэрныя цяжкасці і супярэчнасці. Вялікая ўвага ўдзяляецца жанрава-стылёвым пошукам, праблемам традыцый і наватарства, фарміраванню метадалагічных прынцыпаў творчага здзяйснення. Выяўляецца роля айчыннай драматургіі ў стварэнні нацыянальнага тэатра, у абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.
Адрасуецца даследчыкам літаратуры і тэатра, выкладчыкам ВНУ і іншых навучальных устаноў, студэнтам-славеснікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца лёсам роднай культуры.
С. С. Лаўшук. — Мінск : Беларус. навука, 2010. — 412 с.
ISBN 978-985-08-1163-9.





